Як Захаду эфектыўна ўзаемадзейнічаць з Беларуссю? 6 парадаў ад Астапені

Урсула фон дэр Ляен, Аляксандр Лукашэнка і Жазэп Барэль / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Урсула фон дэр Ляен, Аляксандр Лукашэнка і Жазэп Барэль / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Час паказвае, што палітыка Захаду ў дачыненні да Беларусі і беларускага рэжыму не заўсёды эфектыўная. Як гэта можна змяніць, распавёў у дакладзе Rethinking Western policy towards Belarus дырэктар беларускай ініцыятывы Chatham House Рыгор Астапеня. Ён зрабіў асобную калонку для беларусаў. У ёй эксперт не столькі кажа пра рэкамендацыі Захаду аб тым, што варта рабіць у дачыненні Беларусі, але больш тлумачыць, як дайшоў да іх з пункту гледжання беларускага грамадзяніна.

Публікуем яго меркаванне.


У пачатку арыгінальнага тэксту я прысвячаю некалькі старонак таму, як цягам апошніх трох гадоў заходняя палітыка аказалася неэфектыўнай і дасылала супярэчлівыя сігналы аб сваіх намерах. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны гэтая палітыка стала яшчэ і вузейшай, чым дагэтуль.

Пры гэтым абвінавачваць Захад ва ўсіх нашых бедах нельга. Але будзьма шчырымі: нашыя праблемы цяпер нашмат большыя, чым нашыя здольнасці іх вырашаць. І каб Беларусь дасягнула доўгатэрміновых мэтаў — выйшла з-пад расійскага кантролю і дэмакратызавала палітычную сістэму — мы не можам абысціся без дапамогі Захаду.

Вось шэсць рэкамендацый для Захаду, якія б дазволілі стварыць каркас палітыкі дзеля дапамогі нам у дасягненні гэтых мэтаў.

 

Прыярытэзаваць Беларусь

Як Захаду эфектыўна ўзаемадзейнічаць з Беларуссю? 6 парадаў ад Астапені
Беларусі трэба больш увагі і ўдзелу Захаду / wikimedia.org

Калі глядзець на палітычную і эканамічную моц, з аднаго боку, рэжыму Лукашэнкі, а з другога боку — Захаду, то падаецца дзіўным, чаму Захад не можа даць рады Лукашэнку. Гэта ў нейкай ступені звязанае з недастатковай уважлівасцю заходніх дзяржаўных дзеячаў і палітыкаў да Беларусі. Пад гэтай няўважлівасцю я маю на ўвазе не малую грамадскую зацікаўленасць, а недастатковую колькасць палітычных і фінансавых рэсурсаў, якія павінны стаяць за доўгатэрміновай палітыкай, каб зварухнуць сітуацыю.

Пры гэтым з улікам доўгатэрміновасці неабходнай палітыкі трэба глядзець на яе праз прызму такіх карацейшых фазаў, як вызваленне прынамсі часткі палітвязняў ці адцягванне Беларусі ад саўдзелу ў вайне Расіі супраць Украіны.

 

Выкарыстоўваць і ціск, і заахвочванне

Увядзенне санкцый супраць Беларусі з’яўляецца натуральным наступствам той шкоды, якую Аляксандр Лукашэнка нясе рэгіянальнай бяспецы. Пры гэтым самі санкцыі неаптымальныя і наносяць пакуль больш стратаў грамадству, чым рэжыму.

Пры тым што Захад мае паказваць здольнасць утрымліваць санкцыйную эскалацыю, таксама істотна дэманстраваць здольнасць да саступак у пытанні санкцый у абмен на саступкі з боку рэжыму Лукашэнкі. Асабліва гэта істотна ў выпадку санкцый, якія шкодзяць беларускім грамадзянам і ўзмацняюць уплыў Крамля ў Беларусі. Да прыкладу, нават сярод прасанкцыйных дэмакратычных актывістаў ёсць уяўленне, што ад абмежавання авіяпералётаў беларусы нічога не выйгралі.  

Дарэчы, магчымасцю для ўзмацнення дэмакратычнага руху ў вачах рэжыму з’яўляецца ўключэнне апазіцыі ў абмеркаванне таго, якія санкцыі могуць быць знятыя ў абмен за канкрэтныя саступкі рэжыму.  

 

Мець канал камунікацыі з Лукашэнкам

Як Захаду эфектыўна ўзаемадзейнічаць з Беларуссю? 6 парадаў ад Астапені
Як ні складана, варта быць на сувязі з Лукашэнкам / БЕЛТА

Гэтую ідэю найбольш цяжка прадаць на Захадзе, бо Лукашэнка таксічны і фармальнае непрызнанне яго прэзідэнтам з’яўляецца краевугольным каменем заходняй палітыкі адносна Беларусі. Прынамсі нам так кажуць, але калі прадстаўнікам Захаду трэба, то яны з Лукашэнкам размаўляюць, і, болей таго, гэтыя гутаркі прыносяць пэўны плён: вызваленне палітычных вязняў, пэўнае ўлагоджанне памежнага крызісу і гэтак далей.

Таму пытанне да нас у тым, ці гатовыя мы да таго, каб Захад размаўляў з Лукашэнкам не толькі тады, калі гэта трэба Захаду, але калі трэба нам. Урэшце, гэта ад Лукашэнкі шмат у чым залежыць вызваленне палітвязняў ці адвядзенне Беларусі ад вайны. У тым гістарычным пункце, у якім мы знаходзімся, без перамоваў Захаду з Лукашэнкам чакаць дасягнення гэтых мэтаў не выпадае. Заходнія дыпламаты могуць працягнуць размаўляць з умоўным Сяргеем Алейнікам [міністр замежных спраў. — Еўрарадыё], але гэтыя размовы хутчэй служаць утрыманню кантакту, чым абмеркаванню нечага па сутнасці.

 

Дасылаць сігнал чынавенству, якое не ўдзельнічала ў злачынствах рэжыму, аб уласнай нейтральнасці

Адна з памылак, якую дапускае беларускі дэмакратычны рух, — гэта вызначэнне ўсіх прадстаўнікоў дзяржаўнай сістэмы Беларусі як злачынцаў. Захад так рабіць непавінен, бо гэта цэментуе адзінства ўнутры рэжыму і будзе замінаць расколу кіроўнай сістэмы ў момант, калі з’явіцца акно магчымасцяў для пераменаў. Таму варта ствараць шляхі аднабаковай і двухбаковай камунікацыі з прадстаўнікамі дзяржаўнай сістэмы і буйных калярэжымных бізнесаў, каб мець магчымасць гэты раскол павялічваць.    

 

Паляпшаць вобраз Захаду ў беларускім грамадстве

Прапаганда рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна, дыскрымінацыя беларусаў на Захадзе і санкцыйная палітыка змяншаюць прывабнасць Захаду для беларусаў. Інтарэс жа дэмакратычнай часткі грамадства ў тым, каб стаўленне да Захаду паляпшалася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі