Як здаць тэставанне на 100 балаў: Дзень экзамена я пачынала з кавы і шакаладкі

Як здаць тэставанне на 100 балаў: Дзень экзамена я пачынала з кавы і шакаладкі

27 чэрвеня абітурыенты здаюць апошняе тэставанне: геаграфію і сусветную гісторыю. А па іншых прадметах ужо ёсць першыя вынікі і першыя выдатнікі, якія здалі на сто балаў са ста магчымых.

Мінчанка Вольга Шыраева здае на сто балаў матэматыку. Залатая медалістка, выпускніца першага мінскага ліцэя рыхтавалася год разам з настаўнікамі і рэпетытарам.

Як здаць тэставанне на 100 балаў: Дзень экзамена я пачынала з кавы і шакаладкі

"Трэба было сабрацца з думкамі, цэлы год нешта павучыць, падцягнуцца. Але тэставанне на сто балаў — гэта рэальна, і я не думала, што так атрымаецца. Я не магу сказаць, што я вельмі-вельмі напружвалася і не спала начамі. Па раніцах перад іспытамі ў мяне быў абрад: з'есці шакаладку з вялікім кубкам кавы. З-за гэтага мазгі прачынаюцца. Яшчэ два гады таму маёй марай быў факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі. Таму я іду туды".

Рэпетытар Вольгі, Аляксей Васілеўскі, свой уклад у вынік абітурыенткі ацэньвае ў 5%. Усё астатняе — яе вучоба на працягу ўсіх 11 школьных гадоў.

Як здаць тэставанне на 100 балаў: Дзень экзамена я пачынала з кавы і шакаладкі

"Я мінімальна кантраляваў і мінімальна накіроўваў яе. Без мяне яна магла набраць за 90 балаў. А гэтыя некалькі балаў — мая праца. Але гэта толькі 5%. Была зробленая праца, яна вучылася дзесяць гадоў, таму апошні год для яе прайшоў проста".

Алёна — чэмпіёнка тэставання па грамадазнаўстве, бо здае гэты прадмет на сотку, рыхтавалася два месяцы. З такім вынікам выпускніца сёмай міснкай гімназіі збіраецца паступаць на юрыста на факультэт Міжнародных адносінаў БДУ.

"Я моцна нервавалася перад тэставаннем, выпіла супакойваючых таблетак і заснула. Я рыхтавалася за два месяцы і веды былі свежыя. Галоўнае — сваё жаданне, інакш нічога не будзе. Галоўнае яшчэ правільна вызначыцца з прадметамі, ісці на тое, што падабаецца. Я спачатку хацела здаваць хімію, бо збіралася на фармацэўта, у мяне бацькі медыкі. Потым думала паступаць у ЗША. Але вырашылі з бацькамі, што гэта далёка".

Апроч вучобы Алёна гуляе ў настольны тэніс і любіць чытаць. На экзамены яна апранала бранзалет, амулет, які супакойвае. Гэта падарунак сяброўкі, які прыехаў з Італіі.

Аляксандра Кузняцова здае на выдатна рускую мову. Перад іспытам абітурыентка з Мінска чытае фантастыку.

Як здаць тэставанне на 100 балаў: Дзень экзамена я пачынала з кавы і шакаладкі

"Гэта была кніга "Шрам" Чайны М'евіля. Наогул, люблю чытаць, заўжды добра пісала, але правілаў не ведала. Таму давялося рыхтавацца цэлы год, з канца жніўня. Я хадзіла на курсы раз на тыдзень і дома займалася таксама. На тэставанні я ішла пешшу, каб праветрыцца, бо жыву недалёка. Тэставанне было досыць простае, трэба сканцэнтравацца проста. Я буду паступаць на факультэт радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій у БДУ, пайду ў IT-сферу".

Сёлета ў ВНУ плануюць набраць 63 тысячы чалавек. На бюджет возьмуць 22,6 тысячы.

Фота: Еўрарадыё і з асабістага архіву суразмоўцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі