Як змянялася апазіцыя ў беларускім парламенце
Першыя апазіцыянеры ў парламенце здолелі прымусіць усіх астатніх дэпутатаў прагаласаваць за незалежнасць краіны, а сённяшнія – часам нават баяцца націснуць на чырвоную кнопку “супраць”. У Вярхоўным Савеце БССР 12 склікання было 345 дэпутатаў. З іх, па словах тагачаснага дэпутата ВС, лідэра Партыі БНФ Лявона Баршчэўскага, толькі 27 чалавек складалі рэальную апазіцыю праўладнай большасці. Найвялікшай заслугай апазіцыянераў, кажа ён, стала тое, што яны здолелі прымусіць гэтую большасць абвясціць незалежнасць Беларусі.
Лявон Баршчэўскі: “Безумоўна, гэта дасягненне незалежнасці Беларусі. Такім дасягненнем ганарылася б любая фракцыя, бо такое можа надарыцца раз на тысячу гадоў. Фракцыя змагла падрыхтаваць дакументы, дамагчыся, прымусіць астатніх прагаласаваць. 27 рэальных і цвёрдых сяброў фракцыі, а ў ВС – 345 дэпутатаў. Каб прымусіць іх прагаласаваць, гэта трэба было мець высокае майстэрства”.
Назваў палітык і тое, што лічыць найвялікшай паразай апазіцыянераў таго Вярхоўнага Савета.
Лявон Баршчэўскі: “Тое, што мы не здолелі прабіцца да сродкаў масавай інфармацыі, каб пашырыць свой уплыў сярод насельніцтва. Мы не паставілі пытанне вельмі жорстка аб часе для апазіцыі на тэлебачанні, на радыё”.
Яшчэ, па словах палітыка, апазіцыянеры таго парламенту заклалі традыцыю стварэння фракцый. Што, кажа, у выніку і стала прычынай разгону першым прэзідэнтам апошняга ВС – 13 склікання. Які амаль цалкам складаўся з фракцый рознага ўзроўню апазіцыйнасці.
Лявон Баршчэўскі: “У 1990 годзе сфармавалася фракцыя “Камуністы за Беларусь”, на чале якой фактычна стаяў Лукашэнка. Потым сфармавалася фракцыя “Белая Русь”, якая была самай моцнай. Потым, пасля аднаўлення, -- фракцыя камуністычнай партыі. У Вярхоўным Савеце 13-а склікання, які праіснаваў няпоўны год, абсалютная большасць дэпутатаў была ахоплена фракцыямі, і яны маглі вырашаць пытанні, як у цывілізаваных краінах – лідэры фракцый сабраліся, дамовіліся і вырашылі. Бачачы гэта, Лукашэнка і пайшоў на разгон парламенту, бо ён баяўся шматфракцыйнага парламента і дэмакратычнай працэдуры”.
Але ў параўнанні з Вярхоўнымі Саветамі 12 і 13 скліканняў наступныя парламенты не мелі нават такой колькасці апазіцыянераў у сваім складзе. Не вызначаліся яны і непахіснасцю ў адстойванні сваіх поглядаў. Пра гэта Еўрарадыё шчыра прызнаўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў 2-га склікання, сябра фракцыі “Рэспубліка” Уладзімір Парфяновіч.
Уладзімір Парфяновіч: “Фракцыя была моцная толькі тады, калі на яе не ціснулі. А калі нас засталося толькі 6 чалавек, пра якую моц можна казаць?! Усіх падушылі”.
Ніводнага свайго законапраекта праз парламент апазіцыянерам з “Рэспублікі” за час працы правесці не ўдалося. Затое, кажа калега Уладзіміра Парфяновіча па фракцыі, былы дэпутат Валерый Фралоў, заблакавалі прыняцце закону, у адпаведнасці з якім медыцына павінна была стаць платнай, і не прынялі ў першым чытанні Закон “Аб карупцыі”, бо там не пагадзіліся з тым, каб гэтаму закону не падпарадкоўваўся прэзідэнт. Праўда, яго прынялі пазней, іншыя дэпутаты і прэзідэнт для гэтага закона асоба не датыкальная. Але гэта ўжо не віна апазіцыянераў ПП 2 склікання.
Што ж тычыцца галоўнага паражэння, то, па словах Уладзіміра Парфяновіча, ім стала тое, што іх галадоўка не мела ніякага станоўчага выніку.
Уладзімір Парфяновіч: “Галоўнай паразай стала тое, што калі мы галадалі, мы так і не адстаялі, а нам не дапамаглі, і прэзідэнт спакойна парушыў заканадаўства, правёў рэферэндум і пайшоў на чарговы, трэці прэзідэнцкі тэрмін”.
У апошняй Палаце прадстаўнікоў 3-а склікання, тэрмін працы якой сканчаецца ў бліжэйшы час, не было ніводнай апазіцыйнай фракцыі. Не было і яўных апазіцыянераў. За выключэннем Вольгі Абрамавай і лідэра ЛДПБ Сяргея Гайдукевіча, якія самі сябе называюць “канструктыўнай апазіцыяй”. Таму пра поспехі і паразы працы Еўрарадыё вырашыла апытаць іх асабіста.
Поспехаў у Вольгі Абрамавай, па яе прызнанні, было не шмат.
Вольга Абрамава: “Не так даўно прымалі Закон “Аб СМІ”. Я галасавала супраць. Я адна галасавала супраць адмены сацыяльных ільгот. Але заўсёды, калі я галасую супраць, я прапаноўваю альтэрнатыву. Калі б была дэпутацкая фракцыя з такімі падыходамі -- гэта тое, што я называю канструктыўнай апазіцыяй. Я ўнесла аўтарскі законапраект аб абароне правоў спажыўцоў і абароне жыллёва-камунальных паслуг. Гэта было маё адзінае абавязальніцтва перад маімі выбаршчыкамі. Я не абяцала ім, што ён будзе прыняты, але я абяцала ім яго падрыхтаваць”.
Галоўнай сваёй паразай дэпутатка лічыць тое, што закон аб адмене ільгот быў прыняты дэпутатамі ў тым выглядзе, у якім яго прадставіў у парламент прэзідэнт.
Лідэр ЛДПБ Сяргей Гайдукевіч таксама называе сябе “канструктыўным апазіцыянерам”. А ўсё, кажа, з-за таго, што ў прэзідэнты імкнецца.
Сяргей Гайдукевіч: “У апошні час нас называюць канструктыўнай апазіцыяй. Відаць, таму, што мы больш узважана ставімся да некаторых пытанняў і не заяўляем, што мы ў адказе за ўсю дэмакратыю і ведаем, як правільна ісці. Хаця як нас можна інакш называць пасля прынятага рашэння з’езда партыі аб вылучэнні Сяргея Гайдукевіча кандыдатам у прэзыдэнты на бліжэйшых прэзідэнцкіх выбарах?”
Што тычыцца поспехаў у дэпутацкай працы, то, на яго думку, гэта адказ на больш, чым 19 тысяч лістоў ад грамадзян і адмова галасаваць за 2 законапраекты – аб адмене сацыяльных ільгот і “Аб СМІ”, якія ён не зразумеў.
Сяргей Гайдукевіч: “Я адкрыта гэта сказаў: “Я іх не разумею і таму не галасую!”
Паразаў жа, кажа, у яго не было. Былі толькі пераасэнсаванні і рэкагнасцыроўкі.