"Якая краіна захоча звязаць патрэбы ў газе з палітычнымі гульнямі Расіі?"
Меркаванні замежікаў наконт скарачэння газавах паставак у Беларусь раздзяліліся. Еўрарадыё прапануе вашай увазе некаторыя каментары наведнікаў сайта CNN. wizk:
"Брава, Мядзведзеў! Беларусь сама гэта наклікала. Разумным падыходам было б сядаць за стол перамоваў з больш сяброўскай прапановай. Яўнае невыкананне сваіх абавязкаў – недапушчальнае".
stevenabb:
"Расія, гэта цудоўны спосаб разбурыць доўгатэрміновы бізнэс!!! Якая краіна будзе залежнай ад Расіі? З рэкорднай хуткасцю будуюцца газаправоды паміж Еўропай і Блізкім Усходам. Хутка расійскі газ будзе прадавацца па вельмі нізкім кошце з-за няпэўнасці з пастаўкамі. Якая краіна захоча знітаваць свае патрэбы ў газе з палітычнымі гульнямі Расіі?"
adognow:
"Паглядзіце на "Нордстрэм" - супольны праект паміж Нямеччынай і Расіяй. Ён спыніць крадзеж прыроднага газу некаторымі былымі савецкімі рэспублікамі-падлізамі. Гэта факт, што яны кралі газ, нават ЕС гэта кажа".
dawnrunn3r:
"А мне падабаецца, як гэтае пытанне выступае чыста ў выглядзе палітычнай зброі. Нават 185$ на 50% ніжэй за цану, па якой рэшта Еўропы купляе газ. Беларусі давалі таннейшы газ у абмен на эканамічныя і палітычныя забавязанні, якія яна пазней адмовілася выконваць. Па-мойму, пакараць партнёра, які не выконвае свае абавязкі, – натуральная рэч".
sammarrah:
"Цяпер іхны ўзровень суіцыдаў яшчэ больш павысіцца..."
ThinkWinWin:
"Гэта толькі пачатк энэргетычных войнаў ва Ўсходняй Еўропе. Пачакайце, і хутка яны пачнуць і за ваду спрачацца".