Якімі ўбачыў беларускія выбары польскі журналіст?
Асвятляць парламенцкія выбары ў Беларусь прыехала досыць шмат замежных журналістаў. Найперш з суседніх краін — Польшчы, Латвіі, Расіі ды іншых. Некаторыя з іх прыязджаюць у Беларусь выбарчую ўжо не першы раз. Ці бачаць яны адрозненні і змены — як мяняюцца (калі мяняюцца) беларускія выбары ад кампаніі да кампаніі?
Сваімі назіраннямі за хадой выбарчай кампаніі і галасаваннем дзеліцца журналіст выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі.