Якубовіч: Інтэрнэт шмат у чым расколвае грамадства, сее бескультур'е, цынізм

Якубовіч: Інтэрнэт шмат у чым расколвае грамадства, сее бескультур'е, цынізм

"Самыя вострыя пытанні ў сферы сродкаў масавай інфармацыі — гэта інтэрнэт. Інтэрнэт становіцца адным з самых буйных і эфектыўных рычагоў уздзеяння на грамадскую думку, яго фармаванне. Інтэрнэт з'яўляецца і мабілізацыйнымі фактарам, але шмат у чым яшчэ і расколвае грамадства, сее бескультур'е, цынізм у пэўным сэнсе", — заявіў Павел Якубовіч на калегіі Міністэрства інфармацыі 4 студзеня.

Па словах галоўнага рэдактара ​​газеты "СБ. Беларусь сегодня", якую перадае БЕЛТА, гэтая праблема датычыць не толькі Беларусі, але і іншых краін — Украіны, Расіі ды Еўропы. На яго думку, трэба ўдасканаліць закон аб СМІ ў гэтай частцы. "Трэба, каб інтэрнэт стаў магутным рычагом, дзе людзі могуць выказаць сваё меркаванне. Але пры гэтым важна, каб гэта не пераходзіла ў дэградацыю розумаў і канфрантацыйныя сутычкі ў грамадстве", — мяркуе Якубовіч.

Таксама ён зазначыў, што сёння няма журналістаў сярэдняга ўзросту. Таму праца перакладаецца на плечы маладых аўтараў, а гэта далёка не заўсёды дазваляе атрымаць годныя матэрыялы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі