Янукевіч: канфрантацыя Мінска з Крамлём пойдзе на карысць Беларусі

“Па сутнасці, любая канфрантацыя Мінска з Крамлём ідзе на карысць будучыні Беларусі, бо яна ў той ці іншай ступені ўмацоўвае нацыянальную свядомасць у краіне, узмацняе еўрапейскія перспектывы Беларусі”, — сказаў Аляксей Янукевіч.



Пры гэтым Янукевіч адзначыў, што “войны з Расіяй”, якая з’яўляецца асноўным донарам уладаў, заканчваюцца пагаршэннем эканамічнага становішча Беларусі.



“Пасля канфлікту з “Уралкаліем” ужо падвысіліся кошты на бензін. Лічу, у недалёкай будучыні нас чакае чарговая дэвальвацыя”, — сказаў Янукевіч.



Заява Лукашэнкі пра тое, што з грамадзян Беларусі, якія выязджаюць за мяжу за пакупкамі, трэба браць мыта, на думку Янукевіча, з’яўляецца спробай апраўдаць будучую дэвальвацыю, пераканаць насельніцтва, што яно само ў ёй вінаватае, бо траціць грошы не ўнутры краіны.



У такой сітуацыі, лічыць Аляксей Янукевіч, для Партыі БНФ ды іншых дэмакратычных сіл адкрываецца больш шырокае поле для ўзмацнення свайго ўплыву. “Нам неабходна паказаць альтэрнатыву ўладзе, якая завяла краіну ў эканамічны тупік”, — цытуе лідара Партыі БНФ БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі