Янукевіч: Паспрабуем дамовіцца наконт маршрута на Дзень волі са Статкевічам

Янукевіч: Паспрабуем дамовіцца наконт маршрута на Дзень волі са Статкевічам

Мікалай Статкевіч агучвае маршурт правядзення акцыі на 25 сакавіка: ад Акадэміі навук да плошчы Незалежнасці. Але заяўка на правядзенні акцыі ўжо пададзеная ў Мінгарвыканкам і маршурт там іншы: ад Акадэміі навук да сквера Янкі Купалы. Заяўнікі акцыі збіраюцца дамовіцца з Мікалаем Статкевічам наконт маршрута. Пра гэта Еўрарадыё распавёў адзін з заяўнікаў, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Янукевіч: “Дзве калоны — гэта было б вар’яцтва, таму спадзяюся, што ў нас атрымаецца сустрэцца. Мы будзем абмяркоўваць і імкнуцца знайсці агульнае бачанне таго, як мусіць праходзіць Дзень волі”.

Пакуль гарадскія ўлады так і не адказалі на пададзеную заяўку на правядзенне вулічнай акцыі 25 сакавіка. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі