Януковіч аб'явіў ва Украіне дзень жалобы па загінулых
Ён прызначаны на чацвер, 20 лютага.
"У дзень жалобы па ўсёй тэрыторыі Украіны прыспусціць Дзяржаўны Сцяг Украіны на дамах і будынках органаў дзяржаўнай улады, органаў мясцовага самакіравання, дзяржаўных прадпрыемстваў, установаў і арганізацый, адмяніць забаўляльна-канцэртныя мерапрыемствы, спартовыя спаборніцтвы, унесці адпаведныя змены ў праграмы тэле- і радыёперадач", — цытуе ўказ Віктара Януковіча РІА "Новости".
Нагадаем, за апошнія суткі ў Кіеве загінулі дзясяткі людзей, больш за тысячу чалавек параненыя.
Фота — Reuters