Японія стала пятай краінай, якая пасадзіла касмічны апарат на Месяц

Мэта місіі — пошук вады 

Мэта місіі — пошук вады  / global.jaxa.jp

Японія стала пятай краінай, якая пасадзіла касмічны апарат на Месяц (раней гэта зрабілі СССР, ЗША, КНР і Індыя). Пасадачны модуль SLIM (Smart Lander for Investigating Moon) у рамках місіі "Месяцовы снайпер" спусціўся на спадарожнік Зямлі нават раней, чым чакалася. Мэта місіі — пошук вады і іншых рэчываў, якія маглі б зрабіць магчымым жыццё чалавека на Месяцы, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Японскае касмічнае агенцтва пацвердзіла, што місія паспяховая. З модулем удалося ўстанавіць сувязь і яна стабільная.

Летась спробу адправіць аўтаматычную станцыю на Месяц зрабіла Расія. Аднак нешта пайшло не так і яна разбілася пры спробе пасадкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі