Ярмошына: Чыноўнікі пабачаць, што калі ўсё дазволіць, нічога кепскага не адбываецца
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў інтэрв'ю Еўрарадыё выказала меркаванне, што "лібералізацыя і дэмакратызацыя выбарчага працэсу" ў Беларусі будзе працягвацца і далей.
Ярмошына: "Прэзідэнцкія выбары ў нас, напэўна, заўсёды даюць значна большы такі "выбух магчымасцяў". Напэўна, таму, што, скажам так, кантроль за гэтым здзяйсняе сам кіраўнік дзяржавы. І ўсе гэтыя ведаюць. А калі праходзяць выбары, на больш нізавым узроўні тут вельмі шмат даецца на самастойныя рашэнні мясцовых уладаў".
І ўсё ж такі, лічыць Лідзія Ярмошына, чыноўнікі пабачаць, што калі ўсё дазволіць, аказваецца, нічога кепскага не адбываецца. Наадварот, значна менш канфліктаў, кажа старшыня ЦВК.
Ярмошына: Разгон акцыі Статкевіча негатыўна адаб’ецца на ацэнцы выбараў
Фота: Fotolia