Ярмошына: Дэпутаты-чыноўнікі свае паўнамоцтвы складаць не будуць

Як вядома, дваіх парламентарыяў прызначылі губернатарамі, яшчэ аднаго — старшынёй райвыканкама. Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, ім давядзецца і далей сумяшчаць дзве пасады да канца тэрміну, нягледзячы на тое, што гэта супярэчыць патрабаванням закону “Аб Нацыянальным сходзе”.


І не варта чакаць на веснавой сесіі Палаты прадстаўнікоў пазбаўлення дэпутацкіх паўнамоцтваў парламентароў, прызначаных на дзяржпрацу, сказала старшыня ЦВК у гутарцы з Еўрарадыё.



Лідзія Ярмошына: "Ведаеце, але ў такім выпадку і выбары новых дэпутатаў праводзіць бессэнсоўна. Бо бліжэйшая выбарчая кампанія — выбары прэзідэнта ў 2015 годзе. І да наступных парламенцкіх выбараў застанецца менш за год. На год абіраць дэпутата няма сэнсу, і выбары праводзіцца не будуць".



Лідзія Ярмошына падкрэслівае, што "скаргаў ад выбаршчыкаў няма", а значыць нельга казаць, што "правы выбаршчыкаў у нечым парушаныя".
 

Ярмошына: Часам кандыдатаў даводзіцца набіраць добраахвотна-прымусова
 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі