Ярмошына: Калі ствараць партыю ўлады, то трэба мяняць усю сістэму

"Партыю ўлады ствараць, магчыма, давядзецца, але ў гэтым выпадку давядзецца кардынальна мяняць усю палітычную сістэму і, перш за ўсё, выбарчую сістэму", — заявіла Лідзія Ярмошына.



Толькі ў гэтым выпадку эфектыўна запрацуюць і партыя ўлады, і ўсе астатнія палітычныя сілы, якія супрацьстаяць ёй, перадае БелаПАН словы чыноўніцы. На думку Ярмошынай, у цяперашняй выбарчай сістэме ніякая партыя проста не мае магчымасці развівацца: "Існуючая мажарытарная выбарчая сістэма не дае стымулу для развіцця палітычных партый. У кожным разе, каб партыя функцыянавала, яна павінна мець адміністрацыйны, матэрыяльны, фінансавы рэсурсы, але яна не будзе гэтага мець, калі не будзе мець якіх-небудзь гарантый на сваё прадстаўніцтва ў любых органах улады, пачынаючы ад узроўню парламента". А такія гарантыі, па словах старшыні ЦВК, можа даць толькі прапарцыйная сістэма. Цяперашняя мажарытарная сістэма не дае партыям падобных прэферэнцый.



Нагадаем, 23 студзеня падчас кадравых прызначэнняў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў, што "быў бы не супраць, калі б была нейкая палітычная сіла, якая дапамагала б нам працаваць з кадрамі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі