Ярмошына: Мы заўсёды працуем на прызнанне выбараў

Ярмошына: Мы заўсёды працуем на прызнанне выбараў

Цэнтрвыбаркам Беларусі заўсёды працуе на прызнанне выбараў. Пра гэта заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына на прэс-канферэнцыі, прысвечанай рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты.

"Мы заўсёды працуем на прызнанне выбараў. Але прызнаваць іх ці не, гэта вырашаць самі краіны Захаду і АБСЕ", ― сказала Ярмошына.

Дагэтуль Захад не прызнаў ніводныя выбары ў Беларусі пасля 1996 года.

Нагадаем, пасведчанні кандыдатаў атрымалі чацвёра ўдзельнікаў выбарчай кампаніі: лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч, прадстаўніца кампаніі "Гавары праўду" Таццяна Караткевіч, казацкі атаман Мікалай Улаховіч і дзейны кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі