Ярмошына: Прэзідэнцкая выбарчая кампанія стартуе ў жніўні 2015 года

"Жнівень 2015 года — гэты пачатак выбарчай кампаніі. А выбары павінны прайсці не пазней за 20 лістапада 2015 года", — перадае БЕЛТА словы Ярмошынай.



Паводле заканадаўства, выбары прэзідэнта павінны прайсці не пазней за два месяцы, а выбарчая кампанія павінна пачацца не пазней, чым за пяць месяцаў да заканчэння тэрміна паўнамоцтваў дзейнага кіраўніка дзяржавы. Ярмошына нагадала, што інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі прайшла 20 студзеня 2011 года. Па яе словах, тэрмін яго паўнамоцтваў заканчваецца 20 студзеня 2016 года.



Дарэчы, 13 лістапада Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні папраўкі ў некаторыя законы Беларусі па правядзенні выбараў і рэферэндумаў. Згодна з імі, напрыклад, забараняецца агітацыя за байкот выбараў.

Фота — Еўрарадыё
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі