Ярмошына расказала, што ёй не спадабалася ў серыяле "Слуга народа" з Зяленскім

Ярмошына расказала, што ёй не спадабалася ў серыяле "Слуга народа" з Зяленскім

Лідзія Ярмошына прызналася ў інтэрв'ю ria.ru, што глядзела серыял "Слуга народа" з Уладзімірам Зяленскім у галоўнай ролі. Аднак старшыні ЦВК Беларусі спадабаліся толькі першыя серыі.

"Гэты фільм я глядзела [да пачатку выбарчай кампаніі ва Украіне]... Мне ён, вядома, вельмі спадабаўся, але не ўвесь, — кажа Ярмошына. — Напэўна, першыя серый шэсць-сем, пасля мне ўсё гэта падалося дастаткова аднастайным".

У серыяле герой Зяленскага школьны настаўнік Галабародзька раптоўна выйграе прэзідэнцкія выбары, стварае каманду з сяброў і пачынае змагацца з карупцыяй. Трэці сезон "Слугі народа" выйшаў перад сёлетнімі прэзідэнцкімі выбарамі ва Украіне, якія трыумфальна выйграў Уладзімір Зяленскі.

"Феномен спадара Зяленскага заключаецца менавіта ў фільме "Слуга народа", таму што гэта — увасабленне народнай мары пра справядлівага прэзідэнта, які абраўся справядлівым чынам", — мяркуе старшыня ЦВК Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі