Ярмошына забараніла друкаваць улёткі ў замежных друкарнях
Лідэраў апазіцыі гэта заява здзівіла, бо так было заўжды. Між тым, яны ўказалі старшыні Цэнтрвыбаркаму, што беларускія друкарні іх перадвыбарныя ўлёткі друкаваць адмаўляюцца. Новы год для беларускіх палітыкаў пачаўся з папярэджання ў іх адрас старшыні Цэнтрвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай. Па яе словах, на парламенцкіх выбарах 2008 года кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў трэба будзе дзейнічаць больш абачліва ў параўнанні з папярэднімі выбарамі і ні ў якім разе не карыстацца замежнай матэрыяльнай дапамогай. Такі факт стане падставай для адмены рэгістрацыі кандыдата.
Жорсткую пазіцыю кіраўніка ЦВК у дачыненні да спонсарскіх грошай патлумачыў Еўрарадыё сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік.
Мікалай Лазавік: “Паколькі выбары гэта пытанне цалкам унутранае, то і грошы павінны быць не замежных спонсараў, якія за гэтыя грошы навязваюць сваю ўладу, а грашыма грамадзян той краіны, дзе праходзяць выбары”.
Галоўным доказам выкарыстання кандыдатам у дэпутаты “левых” грошай, на думку чыноўнікаў Цэнтрвыбаркаму, можа стаць друк перадвыбарных матэрыялаў за межамі Беларусі. Па словах сакратара камісіі, аплочваць паслугі замежных друкарняў выбарчыя камісіі не будуць. Калі ж такія ўлёткі з’явяцца, гэта будзе сведчыць аб тым, што іх аплацілі спонсары.
Мікалай Лазавік: “Калі гэта рахунак беларускага прадпрыемства – выбарчая камісія яго аплоціць. Калі замежнага – не аплоціць. Калі ж з’явілася друкаваная прадукцыя замежная – значыць, яна выраблена за “левыя” грошы, якія паступілі не ад выбарчай камісіі. А выкарыстанне такіх грошай забаронена па законе”.
Акрамя таго, на думку сакратара, несумленна аддаваць грошы замежным працаўнікам. Трэба даваць зарабіць мясцовым друкарням, якія потым частку заробленых грошай вернуць у бюджэт у выглядзе падаткаў. А тое, што беларускія друкарні могуць адмовіцца друкаваць улёткі апазіцыйным кандыдатам, назваў глупствам.
Мікалай Лазавік: “Падчас выбараў мы нават не аперуем такімі паняццямі, як апазіцыя. У нас усе – суб’екты выбарчага працэсу. Кандыдаты альбо прэтэндэнты ў кандыдаты. Слова “апазіцыя”, хоць яно і агульнапрынятае, для нас падчас выбараў непрымальнае. Мы да ўсіх ставімся аднолькава. І патрабуем такога ж аднолькавага падыходу да кандыдатаў у дэпутаты з боку як дзяржаўных, так і недзяржаўных суб’ектаў, якія будуць аказваць нейкія паслугі альбо дапамогу ў правядзенні выбарчай кампаніі”.
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька ў словах кіраўніка ЦВК не знайшоў для сябе нічога новага. Прыгадаўшы словы былога кіраўніка КДБ Сухарэнкі пра тое, што поспех мінулых выбараў забяспечылі яны, а не Цэнтрвыбаркам, ён таксама параіў Ярмошынай больш сачыць за выкананнем дырэктарамі друкарняў законаў. І паабяцаў, што яны ўсё адно знойдуць магчымасць звярнуцца да выбаршчыкаў.
Анатоль Лябедзька: “На мінулых выбарах большасць дэмакратычных кандыдатаў у Мінску проста не змаглі фізічна надрукаваць свае ўлёткі. Таму спадарыні Ярмошынай трэба паклапаціцца, каб кандыдаты маглі друкаваць сваё прадукцыю ў Беларусі. Для нас галоўнае -- дайсці да выбаршчыка. Якім шляхам мы гэта зробім: праз андэграўнд, ці напісанне ад рукі ўлётак, ці “самапалам” праз камп’ютар -- справа дзесятая. Але мы не будзем ісці па той нішы, якую нам пакінулі Цэнтрвыбаркам, КДБ ды іншыя структуры”.
Старшыню ПКБ Сяргея Калякіна заява старшыні Цэнтрвыбанкаму не напалохала, а здзівіла. Па яго словах, не зразумела, чаму яна загаварыла аб забароне на выкарыстанне замежных грошай толькі зараз. Сачыць за гэтым Цэнтрвыбаркам павінен быў заўсёды. І параіў падумаць, як караць чыноўнікаў, якія адмаўляюць кандыдатам ад апазіцыі ў магчымасці надрукаваць свае ўлёткі ў беларускіх друкарнях.
Сяргей Калякін: “Ярмошына павінна саджаць у турму кіраўнікоў дзяржаўных друкарняў. Хай яна гаворыць пра тое, як яна будзе ўздзейнічаць на тых чыноўнікаў, якія парушаюць Канстытуцыю і беларускае заканадаўства. А гэта адбываецца кожны раз падчас выбараў”.
Пра немагчымасць для апазіцыйных кандыдатаў надрукаваць свае ўлёткі ў Беларусі расказаў Еўрарадыё і намеснік старшыні БСДП (Грамада) Анатоль Ляўковіч. А ініцыятыву Цэнтрвыбаркаму назваў спробай перашкодзіць ім дайсці да выбаршчыкаў.
Анатоль Ляўковіч: “Гэта такая прэвентыўная мера. Маўляў, не думайце, што вы дойдзеце да электарату. Іншага чакаць ад улады не даводзіцца, і гэта заява заканамерная і зразумелая. Выбараў і падліку галасоў у нас няма. Але ўладзе важна не толькі лічыць, але і не дапусціць альтэрнатыўных кандыдатаў да людзей”.
Старшыня партыі БНФ Лявон Баршчэўскі ўпэўніў Еўрарадыё, што дэмакратычныя дэпутаты ад такой пільнай увагі да крыніц фінансавання сваёй перадвыбарчай кампаніі не пацерпяць.
Лявон Баршчэўскі: “Я думаю, дэмакратычныя дэпутаты ад гэтага не пацерпяць. Бо каго рэгістраваць, а каго не, будзе вырашацца не ў Цэнтрвыбаркаме, а ў Адміністрацыі прэзідэнта. І прычыны адмовы будуць шукацца пад гэта, а не нейкія там доказы”.
Па словах кіраўніка БНФ, заява Ярмошынай сведчыць аб страху рэжыму нават перад віртуальнымі кандыдатамі.
Даведка Еўрарадыё
Падчас выбарчай кампаніі кандыдату ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Цэнтрвыбаркам выдзяляе каля 700 долараў. Такім чынам, на кожнага з прыблізна 80 тысяч выбаршчыкаў адной выбарчай акругі прыходзіцца агітацыйнай прадукцыі на суму каля 10 цэнтаў.