Яшчэ 420 мігрантаў вылецелі з Беларусі ў Ірак

Пасажыры эвакуацыйнага рэйса / фота Iraqi Airways
Пасажыры эвакуацыйнага рэйса / фота Iraqi Airways

З Мінска ў Ірак вылецеў чацвёрты эвакуацыйны рэйс. Пра гэта распавёў Іракскі авіяперавозчык Iraqi Airways са спасылкай на Мінтранс Ірака.

На борце было 420 чалавек. Усяго дадому было адпраўлена 1458 грамадзян Ірака.

Плануецца яшчэ тры рэйсы з Мінска ў аэрапорты Эрбіля і Багдада. Адзін запланаваны на 27 лістапада. Таксама ў раскладзе з'явіліся дадатковыя рэйсы — на 28 і 29 лістапада.

Рашэнне пытання людзей, якія прыбылі ў Беларусь для таго, каб трапіць у Еўропу, нельга назваць хуткім. Першы эвакуацыйны рэйс у Ірак быў яшчэ 10 жніўня. Большасць мігрантаў знаходзяцца ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі