Яшчэ адна IT-кампанія з беларускімі каранямі стала "аднарогам"

IT-кампанія Flo стала "аднарогам"

IT-кампанія Flo стала "аднарогам" / Flo

IT-кампанію Flo ацанілі ў 1 мільярд долараў.

Такім чынам яна стала другім "аднарогам" з беларускімі каранямі. Дагэтуль такі статус атрымала PandaDoc.

Кампнія пайшла з Беларусі напрыканцы 2022 года. Цяпер галоўны офіс Flo знаходзіцца ў Лондане, а офіс распрацоўкі — у Вільні.

Паводле звестак самой кампаніі, як піша devby.io, яна ўжо абслужыла каля 380 млн карыстальнікаў па ўсім свеце. А цяпер у яе 70 мільёнаў актыўных юзэраў бясплатнай версіі парграмы ў месяц, ды яшчэ 5 мільёнаў чалавек плацяць за прэміум-версію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі