Яшчэ адну лядовую арэну хочуць пабудаваць у Мінску

Яшчэ адну лядовую арэну хочуць пабудаваць у Мінску

У мінскім спальным мікрараёне Каменная Горка сёлета плануюць пабудаваць яшчэ адзін гандлёва-забаўляльны комплекс, піша агенцтва "Мінск-Навіны".

Яго будуюць на скрыжаванні вуліц Казіміраўскай і Каменнагорскай. Раней планавалася, што комплекс адкрыюць у 2017 годзе, але адкрыццё перанеслі, бо спатрэбіліся змены ў структуры фасада і ўнутранай прасторы.

У Мінгарвыканкаме ўжо зацвердзілі канчатковую візуальную канцэпцыю гандлёва-забаўляльнага комплексу.  Як распавяла намесніца старшыні Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Алена Сухадолава, будынак будзе цёмным, на франтальнай яго частцы размесцяцца лагатыпы крам і лічбавы экран. Каля будынка будзе абсталяваная паркоўка на 1200 машына-месцаў.

Акрамя гіпермаркета і буцікоў у цэнтры плануецца адкрыць кінатэатр, лядовую арэну, кавярню, фуд-корт, сямейны і дзіцячы цэнтры, фітнес-залу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі