Яшчэ адзін ураджэнец Беларусі загінуў, ваюючы за Расію

Мікалай Бібчыкаў

Мікалай Бібчыкаў / старонка ў "Аднакласніках"

Ва Украіне загінуў беларус, які ваяваў на баку Расіі, піша тг-канал Orsha.eu. Гаворка ідзе пра ўраджэнца вёскі Расасна Дубровенскага раёна Мікалая Бібчыкава.

У сацыяльных сетках Бібчыкава ёсць яго фатаграфіі са зброяй і ў вайсковай форме. Паводле звестак журналістаў, загінуў ён яшчэ на пачатку шарокамаштабнай расійскай агрэсіі, але пацвярджэнне ўдалося атрымаць толькі цяпер.

Паведамляецца, што Бібчыкаў доўгі час працаваў у Расіі на будоўлях. Верагодна, там ён і быў завербаваны на вайну.

Дарэчы, ягоны брат на пачатку вайны быў асуджаны на 10 сутак арышту за выхад з антываенным плакатам да адміністрацыйнага будынка ў вёсцы Баброва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі