Яшчэ два тэлеграм-каналы ў Беларусі прызнаныя экстрэмісцкімі

Яшчэ два тэлеграм-каналы ў Беларусі прызнаныя экстрэмісцкімі

Яшчэ два тэлеграм-каналы ў Беларусі прызнаныя экстрэмісцкімі. Як паведамляе прэс-служба МУС, гаворка пра "Браслаў для жыцця" і "Поставы для жизни". 8 чэрвеня суд Чыгуначнага раёна Віцебска прыняў рашэнне паводле матэрыялаў, атрыманых з абласнога ўпраўлення ГУБАЗіК. У ім адзначаюцца, што яны дагэтуль "распаўсюджваюць інфармацыйную прадукцыю, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці".

Як паведамляе МУС, там былі заклікі да ўдзелу ў "несанкцыянаваных мітынгах", у блакаванні руху транспарту, супраціву міліцыянерам і г. д.

За апошнія месяцы ў нашай краіне дзясяткі пратэстных тэлеграм-каналаў, чатаў былі прызнаныя "экстрэмісцкімі". За распаўсюд (рэпост) інфармацыі з іх пагражае адміністрацыйная адказнасць — штраф ці арышт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі