Ёсць некалькі варыянтаў — Мінпрацы пра змены дэкрэтнага адпачынку ў Беларусі

На дзіцячай пляцоўцы / TUT.BY​
На дзіцячай пляцоўцы / TUT.BY​

Разглядаецца некалькі варыянтаў змены формы і тэрмінаў дэкрэтнага адпачынку ў Беларусі, расказала ў эфіры Беларускага тэлебачання міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.

Пра тое, што дэкрэтны адпачынак, магчыма, давядзецца скараціць, у лістападзе падчас візіту на "Гомсельмаш" казаў Аляксандр Лукашэнка. Пазней пра гэта ж гаварыў у Палаце прадстаўнікоў і кіраўнік урада Раман Галоўчанка. Пытанне падняў дэпутат Ігар Марзалюк, чые выбаршчыцы хвалююцца і "хочуць нараджаць і выхоўваць сваіх дзяцей да трох гадоў дома". Галоўчанка тады сказаў, што пытанне прапрацоўваецца.

"Мадэлі могуць быць рознымі. Можа застацца тры гады, пры гэтым толькі два аплачвальныя. Альбо два гады для ўсіх, тры — для шматдзетных", — расказала Касцевіч пра магчымыя варыянты зменаў дэкрэтнага адпачынку.

Пры гэтым яна сказала, што ідэальную мадэль, "якая дазволіла б вырашыць задачы бюджэту, дзяржавы, грамадства і асобнага чалавека", будуць шукаць сумеснымі намаганнямі спецыялісты Мінпрацы, дэпутаты і сям'і.

Пры гэтым яна падкрэсліла, што ўсе гэтыя змены стануць магчымыя толькі пасля таго, як будзе створаная дастатковая колькасць месцаў у яслях.

"Вядома, трэба развіваць паслугі па доглядзе дзяцей ранняга ўзросту. І калі мы выйдзем на адпаведны ўзровень развіцця гэтых паслуг, толькі тады будзе прымацца гэтая мера", — сказала яна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі