Юбілейны J:МОРС: якія сюрпрызы рыхтуюць музыкі да 25-годдзя гурта — эфір

Уладзімір Пугач

Уладзімір Пугач / Еўрарадыё

Гурт J:МОРС святкуе 25-годдзе вялікім канцэртам у Варшаве. Не таму, што ў славутага гурта еўрапейскі ці нават сусветны тур з нагоды юбілею, а таму, што музыкі J:МОРС, як і сотні тысяч беларусаў, вымушаныя былі з’ехаць з радзімы праз пераслед з боку лукашэнкаўскага рэжыму. Але ўдзельнікі гурта не пакінулі творчасць і ў вымушанай эміграцыі. Як доказ — і новыя песні, і новыя кліпы, і гастролі, і гэты вялікі канцэрт на адной з найбуйнейшых пляцовак Варшавы.

З якім багажом гурт J:МОРС прыйшоў да свайго 25-годдзя і як за гэтыя гады змяніўся? Якія сюрпрызы чакаюць прыхільнікаў на канцэрце і чым гэты канцэрт мусіць стаць адметным? Як вымушаная эміграцыя паўплывала на саміх музыкаў і на іх творчасць, ці не зацыкліваюцца яны ў эмігранцкай тэматыцы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае франтмен гурта J:МОРС Уладзімір Пугач.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі