Юрый Царык: Расія нас правакуе на антырасійскія заявы і дзеянні

Юрый Царык: Расія нас правакуе на антырасійскія заявы і дзеянні

22 снежня ўвойдзе ў гісторыю як чарговы пік абвастрэння беларуска-расійскіх адносінаў. У эфіры Еўрарадыё эксперт Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў Юрый Царык расказваў, чаму лічыць заявы Рашэтнікава правакацыяй і як ацэньвае дзеянні беларускага МЗС. Прапануем вам запіс размовы і выбраныя цытаты з яе:

"Беларускі МЗС лагічна, карэктна і чакана адрэагаваў на словы афіцыйнай асобы Расіі. Хоць усе мы ведаем, што спадар Рашэтнікаў дабывае апошнія дні на пасадзе дырэктара Расійскага інстытута стратэгічных даследаванняў".

"Нават незалежна ад гэтай падзеі ў цэлым сітуацыя ў беларуска-расійскіх адносінах крайне напружаная. Я б нават сказаў, што такога яшчэ не было".

"Раней стараліся некаторыя рэчы спускаць на тармазах. Была такая практыка. Нават крыху несіметрычная".

"Расійскі бок робіць канкрэтныя крокі, скіраваныя на далейшую эскалацыю напружанасці ў беларуска-расійскіх адносінах. І правакаванне неадэкватных і некарэктных крокаў з нашага боку".

"Пэўныя колы ў Расійскай Федэрацыі былі б рады, калі б гэтыя падзеі выліліся ў палітычны скандал і некарэктныя паводзіны беларускага лідара на саміце ў Пецярбургу".

"У Расіі цяпер развязаныя рукі для дзеянняў на постсавецкай прасторы".

"Пусціць цяпер антырасійскую хвалю было б памылкай, якую расійскі бок можа выкарыстаць у сваіх мэтах. І Расія гэтага чакае і да гэтага нас падштурхоўвае".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі