Юрый Губарэвіч падаў заяўку на пікет на ўласным гаўбцы

Юрый Губарэвіч падаў заяўку на пікет на ўласным гаўбцы

Кіраўнік руху "За свабоду" Юрый Губарэвіч падаў заяўку ў Мінгарвыканкам на пікет на ўласным гаўбцы. Так ён адрэагаваў на заяву мінскай міліцыі, якая прыраўняла вывешаны нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг да несанкцыянаванага пікета і прыгразіла адпаведнымі карамі. 

Пікет, як пазначана ў заяве Губарэвіча, будзе праходзіць 26 снежня з 8:00 да 22:00. У ім будзе ўдзельнічаць 0 чалавек. 

"У адпаведнасці з заканадаўствам накіраваў заяву ў Мінгарвыканкам на правядзенне пікета на балконе жылога дома шляхам вывешвання бел-чырвона-белага сцяга. У сувязі з адсутнасцю ўдзельнікаў (халодна будзе стаяць на балконе цэлы дзень) папрасіў гарвыканкам вызваліць мяне ад аплаты паслугаў міліцыі і камунальных службаў", — напісаў палітык у Фэйсбуку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі