Юрыя Данькова перавялі ў жодзінскую калонію

Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода" са спасылка на жонку вязня Наталлю Данькову. Па яе словах, муж напісаў, што ўмовы там значна больш жорсткія, затое харчаванне лепшае.



Касацыйную скаргу Данькова на прысуд Маскоўскага райсуда павінны разглядаць у Мінскім гарадскім судзе. Дзень яе разгляду пакуль невядомы. Жонка спадзяецца, што гарадскі суд перагледзіць вырак Юрыю Данькову.



Нагадаем, што ўладальніка аднаго з першых беларускіх казіно "Данькоў-клуб" асудзілі на 8 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці. Яго прызналі вінаватым у шэрагу злачынстваў, у тым ліку арганізацыі прытону і нявыплаце падаткаў. Юры Данькоў сваёй віны не прызнаў і заявіў у судзе, што будзе змагацца за адмену прысуду.



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі