Юрый Данькоў выступіць з апошнім словам 13 снежня
Пра гэта паведаміла жонка падсуднага бізнэсмэна Наталля Данькова.
2 снежня па працэсе над яе мужам у Маскоўскім судзе адбыліся судовыя спрэчкі. Па словах жонкі, якія перадае Радыё "Свабода", падрабязнасці пра судовыя спрэчкі ёй невядомыя, бо працэс закрыты.
Паводле інфармацыі з Маскоўскага раённага суда Мінску, прастаўнік абвінавачання на працэсе папрасіў пакараць Данькова 9 гадамі турмы.
Сваякі Данькова кажуць, што ён так і не прызнаў сваёй віны па большасці выстаўленых абвінавачанняў, у тым ліку ў арганізацыі ў клубе прытону і схіленні да заняткаў прастытуцыяй. Агулам бізнэсоўца вінавацяць паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Працэс над Даньковым ідзе з верасня ў закрытым рэжыме.
Фота — bymedia.net