Прысуд Юрыю Данькову не змянілі

Скарга разглядалася на закрытым пасяджэнні. Але на абвяшчэнне прысуду пусцілі жонку Юрыя Данькова Наталлю, перадае Радыё Свабода. Яна сказала, што здалёк бачыла мужа, ён вельмі схуднеў.



Таксама жанчына сказала, што яны будуць падаваць скаргу ў Вярхоўны суд, бо Юрый Данькоў лічыць сябе невінаватым і не прызнае прысуд.



З сённяшняга дня прысуд набыў моц. Пакуль Данькоў знаходзіцца ў Жодзінскім следчым ізалятары. Куды яго адправяць для адбыцця пакарання, невядома.



Напрыканцы 2013 года Маскоўскі раённы суд Мінску прызнаў Данькова вінаватым у арганізацыі прытону, нявыплаце падаткаў ды іншых злачынствах. Яго асудзілі на 8 гадоў зняволення.



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі