Прысуд Юрыю Данькову абвесцяць 23 снежня
Прысуд уладальніку Dankoff Club будзе абвешчаны 23 снежня а 10-й у судзе Маскоўскага раёна Мінска.
Пра гэта інфармуе БелаПАН са спасылкай на Вярхоўны суд.
2 снежня дзяржабвінаваўца папрасіў асудзіць бізнэсоўца на 9 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Юрыя Данькова затрымалі 4 верасня 2012 года. Яго вінавацілі ў стварэнні ўмоваў для занятку прастытуцыяй. Таксама бізнэсоўца вінавацілі ва ўхіленні ад падаткаў са студзеня 2007-га па верасень 2012 года, што пацягнула шкоду дзяржаве ў асабліва буйным памеры ў агульнай суме 918,1 млн рублёў. Сярод іншых абвінавачанняў была падробка дакументаў, уцягванне жанчын у прастытуцыю, дапамога ў фальсіфікацыі доказаў па грамадзянскай справе ды інш.
Суд над Юрыем Даньковым пачаўся 18 верасня. Ці было падчас суда перакваліфікаванае абвінавачванне, не вядома, бо працэс ішоў у закрытым рэжыме.
Фота — egida.by