З 1 сакавіка кіроўцаў у Беларусі чакаюць новыя "лісты шчасця"

З 1 сакавіка кіроўцаў у Беларусі чакаюць новыя "лісты шчасця"

З 1 сакавіка кіроўцаў у Беларусі чакаюць новыя "лісты шчасця". Не толькі за перавышэнне хуткасці ці няправільную паркоўку, але і за праезд на чырвонае святло, за рух па паласе для грамадскага транспарту і адсутнасць тэхагляду ці страхоўкі.

Як нагадвае minsknews.by, з пачаткам вясны пачне дзейнічаць абноўлены Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. У ім і прадугледжаны новаўвядзенні для кіроўцаў. Напрыклад, калі аўтамабіль без пройдзенага дзяржтэхагляду і страхоўкі належыць фізічнай асобе, то за дапушчаныя парушэнні будзе адказваць яго ўладальнік. Калі машына належыць юрыдычнай асобе, то адказваць будзе непасрэдна юрыдычная асоба.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі