З 1 траўня ў Беларусі выраслі дзіцячыя дапамогі
Урад зацвердзіў новы бюджэт пражытковага мінімума ў сярэднім на кожнага жыхара нашай краіны.
З 1 траўня да 31 ліпеня ён складае крыху больш за 974 тысячы рублёў. Павышэнне склала 5,4% альбо амаль 50 тысяч рублёў. На такую ж суму павялічваюцца і памеры некаторых відаў дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.
Напрыклад, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці цяпер складае 9 млн. 741 тыс. 100 рублёў, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 13 млн. 637 тыс. 540 рублёў.
Іншыя новыя памеры дапамог можна пабачыць тут.
Фота — bymedia.net