З 10 сакавіка дзейнічаюць абмежаванні на ўвоз электратэхнікі і шын
Прычым, тэрмін абмежавання ўводзіцца задняй датай — з 31 сакавіка 2014 года.
З 10 сакавіка пачынаюць дзейнічаць новыя абмежаванні на ўвоз тавараў для асабістага карыстання, тэрмін службы якіх складае не менш за 5 гадоў. Тавары, якія раней можна было ўвозіць раз на год, Мытны камітэт дазволіў цяпер вазіць раз на 2-3 гады.
На працягу трох каляндарных гадоў можна будзе ўвозіць па 1 адзінцы наступных катэгорый тавараў: пліты газавыя (альбо электрычныя) кухонныя, варачныя панэлі, выцяжкі бытавыя, кухонныя камбайны, печы мікрахвалёвыя, духавыя шафы, ванны, душавыя кабіны, ракавіны для сцёку вады, ракавіны для мыцця, бідэ, унітазы, бачкі зліўныя, халадзільнікі-лядоўні бытавыя, халадзільнікі бытавыя, лядоўні бытавыя, машыны посудамыйныя, машыны пральныя бытавыя, кавамашыны бытавыя, машыны швачныя бытавыя, воданагравальнікі бытавыя, камп'ютарныя маніторы каляровыя з вадкакрышталёвым экранам, ноўтбукі (нэтбукі), планшэтныя ПК, капіравальна-памнажальная тэхніка, апаратура прыёмная для тэлевізійнай сувязі, кандыцыянеры, касілкі для газонаў (трымеры), пыласосы, зварачныя апараты бытавыя, электрагенератары бытавыя, абсталяванне для мыцця аўтамабіляў бытавое, дзіцячыя вазочкі (кожнага віду ў залежнасці ад узросту дзіцяці), лодачныя маторы, грамадзянская гладкаствольная або наразная зброя і яе часткі;
На працягу двух каляндарных гадоў можна ўвозіць максімум чатыры зімовыя ці летнія шыны (альбо колы з летнімі шынамі, у тым ліку, ужыванымі). Уладальнікі матацыклаў, мапедаў, матаролераў могуць увозіць ад 2 да 3 шын (пры наяўнасці люлькі). Таксама можна ўвозіць да 4 дыскаў. Увозіць шыны і дыскі можа толькі уладальнік транспартнага сродку. Пры гэтым трэба будзе дакументальна пацвердзіць мытнікам права ўласнасці на транспартны сродак.
Абмежавальныя тэрміны (3 каляндарныя гады і 2 каляндарныя гады) пачынаюць адлічвацца з 31 сакавіка 2014 года.
Аказалася, што абмежаванні можна абысці і яны не дзейнічаюць для грамадзян Расіі, якія вязуць тавары ў Беларусь. Як гэта ўсё працуе чытайце ў нашым матэрыяле:
Што і як часта можна ўвозіць у Беларусь з-за мяжы па новых правілах
Інфаграфіка – БелаАН