З 4 верасня штодня пачынае хадзіць цягнік Гродна — Варшава — Кракаў

З 4 верасня штодня пачынае хадзіць цягнік Гродна — Варшава — Кракаў

З 4 верасня з Гродна да Кракава штодня пачынае хадзіць цягнік польскага фармавання. Ён будзе праходзіць праз Варшаву, Беласток і Гамарню. Час адпраўлення з Гродна ў 15.32, прыбыццё ў Беласток у 17.08, на станцыю Варшава-Цэнтральная цягнік будзе прыбываць у 20.15, у Кракаў — у 23.04, інфармуе сайт Беларускай чыгункі.

З Кракава ў Гродна цягнік будзе адпраўляцца ў 4.46, з Варшавы — у 7.36, з Беластока — у 10.30. У Гродна ён прыбудзе ў 14.22.

Кошт білета ў адзін бок да Кузніцы складае 13,33 рубля, да Беластока — 16,39, да Варшавы — 34,31, да Кракава — 46,77 беларускага рубля.

Прадстаўнікі Беларускай чыгункі тлумачылі неабходнасць новага цягніка ростам аб'ёмаў перавозкі пасажыраў у Польшчу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі