З будынка гомельскага аўтавакзала эвакуявалі каля 100 чалавек

З будынка гомельскага аўтавакзала эвакуявалі каля 100 чалавек

2 лютага з будынка гомельскага аўтавакзала эвакуявалі каля 100 чалавек. Адбылося гэта з-за знойдзенага на адным з сядзенняў у зале чакання чорнага поліэтыленавага пакета. На яго звярнуў увагу патруль міліцыі.

Як інфармуе БЕЛТА, гаспадара пакета не знайшлі. Тады з будынка вывелі людзей, яго ачапілі, на месца прыехалі сапёры. У пакеце нічога небяспечнага не знайшлі, там была мужчынская вопратка. Неўзабаве вакзал аднавіў працу.

Дарэчы, гаспадар пакета так і не з'явіўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі