З гімнасткай, якая сарвалася з вышыні на адкрыцці Еўрапейскіх гульняў, усё добра

З гімнасткай, якая сарвалася з вышыні на адкрыцці Еўрапейскіх гульняў, усё добра

З гімнасткай, якая сарвалася з вышыні падчас цырымоніі адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску, усё ў парадку. Пра гэта заяўляюць арганізатары імпрэзы, піша TUT.by

Начальнік ўпраўлення па камунікацыях дырэкцыі Еўрапейскіх гульняў Аляксей Бандановіч паведаміў, што дзяўчыне аказалі першую дапамогу адразу ж пасля інцыдэнту. Шпіталізацыя ёй не спатрэбілася, яна знаходзіцца па месцы перабывання.

Нагадаем, што здарэнне адбылося падчас выканання музычнага нумару, прысвечанага ручнікам і слуцкім паясам. У шоў задзейнічалі паветраных гімнастаў. У пэўны момант з канату сарвалася дзяўчына, якую выпадкова не ўтрымаў партнёр па нумары.

З гімнасткай, якая сарвалася з вышыні на адкрыцці Еўрапейскіх гульняў, усё добра
Скрыншот

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі