З ізалятара вызваліўся ксёндз Віталь Чабатар: ён адбыў 15 сутак

Віталь Чабатар
Віталь Чабатар

З ізалятара вызваліўся магілёўскі ксёндз Віталь Чабатар. Ён адбыў адміністратыўны арышт у 15 сутак. Пра гэта піша "Хрысціянская візія".

Віцэ-дэкана Магілёўскага дэканата Віталя Чабатара затрымалі 17 лістапада. Пазней суд пакараў святара суткамі.

З 31 жніўня ў зняволенні знаходзіцца праваслаўны свяшчэннік Уладзіслаў Багамольнікаў. Ён адбывае сёмы адміністрацыйны арышт запар.

Айцец Віталій Чабатар нарадзіўся ў Гродне. Ён належыць да Ордэну кларэтынаў і працуе ў Магілёве з 2007 года. У студзені 2018-га біскуп Аляксандр Яшэўскі прызначыў яго віцэ-дэканам Магілёўскага дэканата. Актуальна з’яўляецца вікарыем мясцовай парафіі св. Антонія Падуанскага. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі