З МЗС звольнілася консул Беларусі ў Мюнхене — у знак пратэсту
МЗС Беларусі / Еўрарадыё
Пра гэта консул Генеральнага консульства РБ у Мюнхене Наталля Хвастова паведаміла ў сваёй службовай запісцы: «у сувязі з тым, што праца ўсіх дзяржаўных органаў РБ больш не грунтуецца на прынцыпах, замацаваных у законе». Фота апублікаваў тэлеграм-канал беларускіх дыяспар.
"Людзьмі звацца...", — так падвяла вынікі сваёй працы Хвастова.
Нагадаем. што звальненні з беларускага МЗС у знак пратэсту — распаўсюджаная практыка. У 2020 і 2021 годзе з МЗС звольніліся дзясяткі чыноўнікаў. У адстаўку сышлі як супрацоўнікі Цэнтральнага апарата МЗС, так і замежных устаноў Беларусі пры Еўрапейскім Звязе, Латвіі, Польшчы, Індыі, ААЭ і іншых краін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.