З Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі сышоў гендырэктар Раман Матульскі
З Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі сышоў гендырэктар Раман Матульскі, паведамляе nn.by. Ён кіраваў галоўнай бібліятэкай краіны з 2003 года.
"Пераходжу на працу ва ўніверсітэт культуры, адкуль я і выйшаў, — кажа Матульскі. — Вяртаюся на кафедру бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці".
1 чэрвеня ў 59-гадовага Рамана Матульскага першы працоўны дзень ва ўніверсітэце культуры. Раней ён прапрацаваў там 12 гадоў.
На відэа — адно з невялікіх інтэрв'ю Матульскага як гендырэктара Нацыянальнай бібліятэкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.