З настаўніцай Ганнай Севярынец не будуць працягваць кантракт

З настаўніцай Ганнай Севярынец не будуць працягваць кантракт

З настаўніцай Ганнай Севярынец не будуць працягваць кантракт. У смалявіцкай гімназіі не хочуць, каб у іх працавала вядомая пісьменніца і літаратуразнаўца. Севярынец піша ў Facebook, што не хоча "рабіць з гэтага інфаповад". Трагедыі яна ў гэтым не бачыць — прапановы аб працы раней былі і з дзяржаўных, і з прыватных школ. Ганна Севярынец не пагаджалася, бо "не хацела падвесці свае класы". А ў выніку давучыць дзяцей ёй не далі.

Ганна Севярынец — сястра беларускага пісьменніка і апазіцыйнага палітыка Паўла Севярынца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі