З кранаў у мінскіх кватэрах цячэ карычневая вада

Брудная вада ў Мінску / t.me/minsk_new
Брудная вада ў Мінску / t.me/minsk_new

З раніцы 26 снежня жыхары Савецкага і Першамайскага раёнаў Мінска пішуць у сацсетках пра праблемы з вадой. Тэлеграм-канал Антона Матолькі паведамляе пра "збой працы тэхналагічнага абсталявання на помпавай станцыі". 

У пацярпелыя раёны арганізаваны падвоз пітной вады. Цыстэрны з ёю стаяць па адрасах: Усходняя,  50; Бяды, 11/1; Цнянская, 17; і Якуба Коласа, 21.

На рашэнне праблемы можа спатрэбіцца два дні.

Жыхары сталіцы скардзяцца на якасць вады ў сваіх кватэрах з лета 2020 года. Першае масавае забруджванне здарылася ў чэрвені. Людзі былі вымушаны гадзінамі стаяць у чэргах, чакаючы падвозу. З сітуацыяй не маглі разабрацца шмат дзён. Пазней паведамілі, што аварыя на вадаправодзе здарылася з-за парушэнняў пры правядзенні работ па замене ўчастка сеткі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі