З пераразаннем стужачкі і музыкай — каля Чавусаў урачыста адкрылі... пляж
Перарэзаць стужачку на пляж прыехаў старшыня Чавускага райвыканкама Дзмітрый Акуліч (у цэнтры) / chausynews.by
У Чавускім раёне (Магілёўская вобласць) на вадасховішчы Рудзея ўрачыста адкрылі пляж. Перарэзаць стужачку прыехаў старшыня райвыканкама Дзмітрый Акуліч. Ён таксама агучыў прамову, павіншаваў мясцовых жыхароў і падзякаваў тым, хто дапамагаў наводзіць на пляжы парадак, піша выданне "Чавусы іскра". Мяркуючы са фотасправаздачы, якую публікуе медыя, быў і невялікі канцэрт.
Пасля гэтага Дзмітрый Акуліч агледзеў пляж і даручыў Чавускаму лясгасу абсталяваць тут для адпачывальнікаў тры альтанкі з мангаламі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.