З Польшчы высылаюць шасцярых беларусаў, якія нелегальна працавалі на будоўлі

Будаўніцтва жылля ў Польшчы / Польшча сёння
Будаўніцтва жылля ў Польшчы / Польшча сёння

Шасцярых беларусаў, якія нелегальна працуюць у Польшчы, высылаюць з краіны. Як паведамляюць польскія памежнікі, беларусы-нелегалы ​​былі выяўлены 19 кастрычніка на тэрыторыі будоўлі жылых дамоў ва Вроцлаве. Пяцёра з іх выконвалі будаўнічыя працы, яшчэ адзін з'яўляўся прадстаўніком брэсцкай фірмы, якая іх наняла.

Апынулася, што ніводзін з беларусаў не меў адпаведнага дазволу на працу або зарэгістраванай заявы аб допуску да працы ў раённай службе занятасці. Усе яны працавалі без працоўных дамоваў ці грамадзянска-прававых дамоваў з працадаўцам. Афіцыйна яны з'яўляліся працаўнікамі будаўнічай кампаніі з Брэсцкай вобласці.

Цяпер беларусы павінны пакінуць Польшчу. А беларускі працадаўца, які не выканаў свае абавязальніцтвы па найму работнікаў згодна з польскім заканадаўствам, можа быць аштрафаваны на суму да 30 тысяч злотых (каля 15 тысяч рублёў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі