З поўдня Еўропы на Беларусь ідзе цяпло: якім будзе надвор'е напачатку тыдня

Будзьце асцярожныя: на панядзелак сіноптыкі абвясцілі памаранцавы ровень небяспекі з-за моцнага ветру / pixabay
Будзьце асцярожныя: на панядзелак сіноптыкі абвясцілі памаранцавы ровень небяспекі з-за моцнага ветру / pixabay

Ліпень пачынаецца гарачымі тэмпературамі і навальніцамі. Сіноптыкі Белгидрометцентра расказалі, якім будзе надвор'е напачатку тыдня.

У панядзелак, 3 ліпеня, будзе хмарна і амаль без ападкаў. Толькі ўначы па ўсходзе краіны могуць прагрымець навальніцы. Днём магчымы моцныя павевы ветру — да 15-20 м/с. Сіноптыкі папярэджваюць пра памаранцавы ўзровень небяспекі. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +11..+17°С, максімальная ўдзень +21..+26°С.

У аўторак, 4 ліпеня, на Беларусь прыйдуць цёплыя паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы. Удзень месцамі пройдуць кароткія дажджы, магчыма, прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +10..+16°С, максімальная ўдзень +22..+28°С.

І ў сераду, 5 ліпеня, таксама будзе цёпла. Тэмпература паветра мінімальная ўначы ад +9°С па паўночным захадзе да +17°С па паўднёвым усходзе, максімальная ўдзень +23..+29°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі