З прададзеных на II Еўрапейскія гульні квіткоў да 15% набылі замежнікі
На II Еўрапейскія гульні ўжо прададзена каля 130 тысяч білетаў, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1". 10-15% квіткоў (у залежнасці ад віду спорту) набылі замежнікі. Гэта не толькі еўрапейцы, а таксама балельшчыкі з Азіі, Амерыкі, Афрыкі, Аўстраліі і Блізкага Усходу.
II Еўрапейскія гульні стартуюць 21 чэрвеня. Урачыстае адкрыццё пройдзе на мінскім стадыёне "Дынама".