З продажу знікаюць некаторыя цыгарэты кампаніі "Тытунь-Інвест"
У беларускіх крамах з продажу сталі знікаць некаторыя маркі цыгарэт. Гаворка ідзе пра асобныя пазіцыі марак Sobranie, Winston, Monte Carlo.
Гэта цыгарэты, вырабам якіх займаецца кампанія "Тытунь-Інвест". У ёй журналістам рэсурса, прызнагага экстрэмісцкім, пацвердзілі, што з пастаўкамі цыгарэт у гандаль з'явіліся праблемы. Прычынай называюць недахоп сыравіны.
Цыгарэты маркі Sobranie цяпер зусім не выпускаюць. "Цыгарэты не знятыя з вытворчасці, але на дадзены момант няма сыравіны, таму яны не вырабляюцца. Праблемы з пастаўкамі сыравіны", — тлумачаць у кампаніі.
Паводле прагнозаў, пастаўкі сыравіны могуць быць адноўленыя ў лютым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.