З салідарнасці з Ачарэтнім з 3-й дзіцячай бальніцы звольніўся яшчэ адзін лекар
На знак салідарнасці з Максімам Ачарэтнім з 3-й дзіцячай бальніцы звольніўся траўматолаг-артапед Рустам Айзатулін, піша ТГ-канал "Белыя халаты. News".
Айзатулін прыйшоў на працу гэтую лякарню, калі яго з палітычных прычынаў звольнілі з РНПЦ траўматалогіі і артапедыі.
25 сакавіка Айзатуліна затрымалі ў Мінску і чатыры гадзіны трымалі ў аддзяленні міліцыі. Потым у яго арыштавалі машыну — "за сімволіку і ўдзел у несанкцыянаваным шэсці".
Пра звальненне галоўлекара 3-й дзіцячай бальніцы Мінска Максіма Ачарэтняга стала вядома ў пятніцу, 30 красавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.