З сайта Мінспорту знікла інфармацыя пра намесніка міністра
27 студзеня Аляксандр Лукашэнка прызначыў аднаго міністра і ўзгадніў прызначэнні сямі намеснікаў міністраў. Сярод іх Вячаслаў Дурноў, які стаў першым намеснікам міністра спорту і турызму замест Аляксандр Гагіева. Мяркуючы па сайце Мінспорту, неўзабаве ў ведамстве чакаецца яшчэ адно прызначэнне. І, адпаведна, адна адстаўка: за выходныя адразу з двух старонак знікла інфармацыя пра намесніка міністра Аляксандра Дубкоўскага.
Па-першае, згадкі пра намміністра няма ў раздзеле "Вертыкаль кіравання". Тут замест яго прозвішча — белая пляма:
Па-другое, Дубкоўскі больш не згадваецца сярод кіраўнікоў ведамства. На гэтай старонцы засталіся толькі міністр Аляксандр Шамко, свежапрызначаны Вячаслаў Дурноў і Міхаіл Партной, якога цяперашнія кадравыя змены не кранулі.
А персанальная старонка Дубкоўскага на сайце Мінспорту, на якой раней можна было знайсці кароткую біяграфію чыноўніка, цяпер выглядае так:
Дарэчы, на англамоўнай старонцы Мінспорту ні змены апошняй "кадравай пятніцы", ні верагодная адстаўка Дубкоўскага дагэтуль не адлюстраваныя:
Па звестках Еўрарадыё, і Гагіеў, і Дубкоўскі застануцца працаваць у структуры Міністэрства спорту і турызму.