З верасня працоўныя пенсіі павысяцца на 5%

З 1 верасня працоўныя пенсіі павысяцца ў сярэднім на 5%. Адпаведны ўказ падпісаў сёння, 13 жніўня, Аляксандр Лукашэнка.

“Дакументам прадугледжваецца зрабіць з 1 верасні 2015 года карэкціроўку фактычнага заробку пенсіянераў і пераразлік працоўных пенсій”, — паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Яшчэ ў канцы ліпеня на нарадзе па асобных пытаннях сацыяльнага забеспячэння ён даручыў адшукаць сродкі для павышэння пенсій, паведамляе interfax.by.

Фота: belta.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі