З верасня ў беларускіх школах пашыраць профільнае навучанне

З верасня ў беларускіх школах пашыраць профільнае навучанне

Профільнае навучанне пачнуць пашыраць у беларускіх школах з новага навучальнага года. Пра гэта 1 красавіка паведаміў журналістам міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў па выніках нарады ў Аляксандра Лукашэнкі, якая была прысвечаная праблемам развіцця сістэмы адукацыі.

Па словах міністра, кожны навучэнец да дзясятага класа павінен будзе вызначыцца, як ён хоча далей удасканальваць свае веды: па інжынерным, прыродазнаўчанавуковым, медыцынскім або іншым накірунку. Галоўнай задачай профільнага навучання стане падрыхтоўка вучня да цэнтралізаванага тэставання і паступлення ў ВНУ.

Што да профільных педагагічных класаў, то прапануецца, каб іх выпускнікі мелі перавагу перад іншымі абітурыентамі пры паступленні ў педагагічныя ВНУ.

Апроч таго, цяпер дапрацоўваюцца новыя прапановы наконт развіцця сістэмы вышэйшай адукацыі — бакалаўрыяту, магістратуры. Яны знойдуць сваё адлюстраванне ў новай рэдакцыі Кодэксу аб адукацыі, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі